Першы сноп на старажытным Гарадзішчы.
У 2015 годзе, калі было пакладзена пачатак жніву ў агракамбінаце «Ждановічы», на хлебнай ніве ля в.Гарадзішча адбыліся традыцыйныя зажынкі. Генеральны дырэктар агракамбіната Рыгор Чуйко зазначыў, што святочнае мерапрыемства праходзіць у гістарычным месцы.
У 2015 годзе, калі быў пакладзены пачатак жніву ў агракамбінаце «Ждановічы», на хлебнай ніве каля вёскі Гарадзішча адбыліся традыцыйныя зажынкі. Вітаючы ўсіх удзельнікаў, генеральны дырэктар агракамбіната Рыгор Чуйко зазначыў, што святочнае мерапрыемства праходзіць у гістарычным месцы.
Адсюль і пачынаў будавацца цяперашні Мінск. А ўжо значна пазней далёкія продкі сталічных жыхароў перасяліліся на берагі Нямігі. Кіраўнік сельскагаспадарчага прадпрыемства таксама падкрэсліў, што яшчэ не было выпадку, каб жніво тут прайшло не так, як задумалі. Наадварот, з кожным годам механізатары і кіроўцы ўсё больш навострываюць сваё прафесійнае майстэрства, дамагаючыся на хлебнай ніве рэкордных паказчыкаў.
Да прыкладу, у прыстолічы многім добра вядома імя нашага камбайнёра Міхаіла Саладухі. На сваім «Лексіконе-770» усяго за адзін сезон ён змог намалаціць звыш пяці тысяч тон збожжа, устанавіўшы абсалютны рэкорд у цэнтральным рэгіёне краіны.
Зрэшты, рытм уборачнай абяцае быць напружаным: скасіць і абмалаціць трэба будзе пасевы на плошчы 5631 гектар. Рыгор Чуйко выказаў упэўненасць у тым, што сёлетняе жніво пройдзе ў сельгаспрадпрыемстве гэтак жа дастойна, як і ўсе папярэднія. Удзельнікам уборачнай кампаніі ён пажадаў поспехаў у працы, заклікаў сваякоў хлебаробаў падтрымаць іх у няпростай справе.Дарэчы, камбайнеры ўжо паспелі абкатаць свае «стэпавыя караблі». Напярэдадні яны пачалі прыбіраць рапс, які, як і каласавыя, абяцае парадаваць земляробаў высокімі намалотамі.
— У бытавым плане мы падбалі аб тым, каб механізатары і кіроўцы ні ў чым не адчувалі недахопу, — заўважыла старшыня прафсаюзнага камітэта гаспадаркі Таццяна Троган.— А калі чалавек усім задаволены, то і працуецца яму добра.
Да прыкладу, у прыстолічы многім добра вядома імя нашага камбайнёра Міхаіла Саладухі. На сваім «Лексіконе-770» усяго за адзін сезон ён змог намалаціць звыш пяці тысяч тон збожжа, устанавіўшы абсалютны рэкорд у цэнтральным рэгіёне краіны.
Сапраўдным клопатам аб людзях былі прасякнутыя і адбыліся зажынкі. З канцэртам перад прысутнымі выступілі артысты творчага калектыву «Щчомыслянка». З пачаткам уборачнай кампаніі яе ўдзельнікаў сардэчна павіншаваў настаяцель аднаго з мясцовых храмаў — айцец Аляксандр і акрапіў святой вадой уборачную тэхніку.