Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі - 2015
14 лістапада на прадпрыемстве адбылося свята, прысвечанае Дню работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці Рэспублікі Беларусь. Па традыцыі ў такія святочныя дні мы падводзім вынікі работы прадпрыемства.
14 лістапада на прадпрыемстве адбылося свята, прысвечанае Дню работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці Рэспублікі Беларусь.
Па традыцыі, якая склалася ў такія святочныя дні мы падводзім вынікі працы прадпрыемства. Поспехі нашага агракамбіната – гэта плён сумленнай і бескарыслівай працы дзясяткаў і сотняў людзей.
З асаблівым пачуццём гонару і павагі выступіў з прывітальным словам Генеральны дырэктар Мінскага раённага унітарнага прадпрыемства «Агракамбінат «Ждановічы» Рыгора Пятровіча Чуйко.

У першых радках мерапрыемства ішла размова аб дасягненнях спартыўнай каманды прадпрыемства. Каманда пастаянны ўдзельнік раённых, абласных спартыўных мерапрыемстваў, а гэта - спартакіяды, турзлёты, выязныя абласныя гульні ў складзе каманды Мінскага раёна. і заўсёды дастойны вынік, прызавыя месцы і першыя агульнакамандныя месцы. На сцэне Рыгор Пятровіч павіншаваў капітана каманды Сяргея Бацкалевіча і спецыяліста па рабоце з моладдзю Вікторыю Булойчык з перамогамі.
Таксама была ўзнагароджана граматай Мінскага абласнога выканаўчага камітэта, якая падпісана старшынёй Сямёнам Барысавічам Шапірам агароднік цэха абароненага грунту Мінскага раённага унітарнага прадпрыемства «Агракамбінат «Ждановічы» - ШЫШКО Тамара Міхайлаўна «За добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у развіццё аграпрамысловага комплексу Мінскай вобласці».
Затым прайшла ўрачыстая цырымонія ўшаноўвання перадавікоў, якія загадам Генеральнага дырэктара занесены на Дошку гонару. Гэта тыя людзі, хто працай даказаў свой прафесіяналізм, тыя, каго абраў калектыў:
- Жаўтагірка Вольга Аляксандраўна – агароднік цэха абароненага грунта
- Яфіменка Надзея Сцяпанаўна – агароднік цэха абароненага грунта
- Лобава Галіна Іванаўна – агароднік цэха абароненага грунта
- Кандрацьева Валянціна Анатольеўна – агароднік цэха абароненага грунта
- Салоха Алена Іванаўна – нам. начальніка цэха абароненага грунта па харчаванні
- Касаткіна Людміла Аляксандраўна – працоўная ОВХ-6&lbsp;
- Вабішчэвіч Ніна Мікалаеўна – намеснік начальніка па абароне раслін
- Сёмка Міхаіл Мікалаевіч – слесар 3-га разраду
- Субоціна Святлана Сцяпанаўна – аператар па штучным абнасеньванні&lbsp;
- Стэльмах Віктар Васільевіч – трактарыст 1-га класа&lbsp;
- Рудкоўскі Уладзімір Уладзіміравіч – трактарыст 2-га класа
- Фурсаў Уладзімір Мікалаевіч - кіроўца 1-га класа
- Трухановіч Аляксандр Паўлавіч - аператар газіфікаванай кацельні «Кунцаўшчына» 5-га разраду
- Васільева Людміла Рыгораўна – начальнік сектара разлікаў, рэалізацыі і збыту
- Лазарчык Ганна Уладзіміраўна – брыгадзір
- Белагураў Яўген Генадзевіч – начальнік тэндэрнага аддзела

Наступная тэма позніка прайшла пад назвай - «20 гадоў служэньня зямлі і людзям» і прысвечана яна была - генеральнаму дырэктару Рыгору Пятровічу. 20 гадоў служэння зямлі і людзям – гэта не проста прыгожыя словы, гэта жыццёвае крэда, гэта сэнс і прызначэнне жыцця. 32 гады Рыгор Пятровіч працуе ў аграпрамысловым комплексе рэспублікі, аддаючы сябе без астатку любімай справе. Са снежня 1998 года на пасадзе генеральнага дырэктара Мінскага раённага унітарнага прадпрыемства "Агракамбінат" Ждановічы. Звычайна, калі віншуюць перадавікоў вытворчасці ўручаюць граматы, падзячныя пісьмы, віншавальныя тэлеграмы. А на свяце калектыў падрыхтаваў “Дзякучы ліст” свайму кіраўніку.”
Пасля ўрачыстай часткі па традыцыі адбыўся святочны канцэрт з удзелам выканаўцаў і калектываў. У фінале адбыўся святочны феерверк з канфеці.