RU EN BE
гандлёвы аддзел +375 17 516 88 36 чытайце нас:

Вынікі 2015 года

20 студзеня 2015
Вынікі 2015 года

23 снежня 2015 года ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання Камісія па супрацьдзеянні карупцыі пад старшынствам Першага намесніка Міністра Марыніча Л.А. у рамках выканання плана работы правяла выніковае пасяджэнне.

23 снежня 2015 года ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання Камісія па супрацьдзеянні карупцыі пад старшынствам Першага намесніка Міністра Марыніча Л.А. у рамках выканання плана работы правяла выніковае пасяджэнне.

Начальнік упраўлення ведамаснага кантролю Лешок Н.С. далажыў камісіі аб выніках праведзеных праверак і праблемных пытаннях, дзе могуць быць створаны перадумовы для карупцыйных правапарушэнняў, а таксама магчымы злоўжыванні службовым становішчам у такіх сферах, як: закупкі за кошт бюджэтных і ўласных сродкаў прадпрыемстваў; заключэнне дадатковых пагадненняў аб адтэрміноўцы фактычна пратэрмінаванай дэбіторскай запазычанасці; здача ў арэнду вытворчых плошчаў; неэфектыўнага выкарыстання аб'ектаў асноўных сродкаў і іншай маёмасці; уліку і спісанні гаруча-змазачных матэрыялаў і іншыя актуальныя пытанні фінансава-гаспадарчай дзейнасці.

Таксама былі заслуханы справаздачы кіраўнікоў шасці прадпрыемстваў аб прынятых мерах па ўстараненню выяўленых упраўленнем ведамаснага кантролю парушэнняў, а таксама аб выкананні Плана мерапрыемстваў па процідзеянні карупцыі ў сістэме Мінсельгасхарча ў 2015 годзе, дадзена ацэнка іх дзейнасці.

Рашэннем рэспубліканскай Камісіі прыняты і зацверджаны План работы камісіі Мінсельгасхарча і План мерапрыемстваў па процідзеянні карупцыі ў сістэме Мінсельгасхарча на 2016 год.

Рашэнні, прынятыя на пасяджэнні Камісіі ва ўстаноўленым парадку накіраваны кіраўнікам дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных Мінсельгасхарчу, гаспадарчым таварыствам, акцыі (долі ў статутных фондах) якіх належаць Рэспубліцы Беларусь і перададзены ва ўпраўленне Мінсельгасхарчу для прыняцця мер рэагавання, размешчаны.