RU EN BE
гандлёвы аддзел +375 17 516 88 36 чытайце нас:

Агракамбінату «Ждановічы» - 55 гадоў

5 лютага 2016
Агракамбінату «Ждановічы» - 55 гадоў

Цяперашні Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу для калектыву Мінскага раённага унітарнага прадпрыемства "Агракамбінат "Ждановічы" асаблівы. У 2014 годзе сельгаспрадпрыемству споўнілася 55 гадоў.

Гэты Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу для калектыву Мінскага раённага унітарнага прадпрыемства «Агракамбінат «Ждановічы» асаблівы. У 2014 годзе сельгаспрадпрыемству споўнілася 55 гадоў.

На прадпрыемстве вырабляюць не толькі збожжа, малако, мяса, гародніна, цукровыя буракі, плады і ягады, але і разводзяць чмялёў для апылення таматаў і саду, вырошчваюць выдатныя ружы. Так што сёлета на свяце працаўнікоў, гасцей і артыстаў сустрэлі кветкамі, вырашчанымі ўласнымі рукамі. 

Працаўнікі, якія стварылі гаспадарку ў студзені 1959 гады, і ўявіць не маглі, што праз 55 гадоў прадпрыемства дасягне такога размаху. Сёння аб гэтым сучасным, шматгаліновым, буйнатаварным, высокаэфектыўным сельскагаспадарчым прадпрыемстве ведае ўся краіна, а прадукцыя пад гандлёвай маркай «Агракамбінат «Ждановічы» для пакупнікоў стала сінонімам якасці, надзейнасці і экалагічнай бяспекі. 

Работнікі агракамбіната ганарацца тым, што прадпрыемства неаднаразова наведваў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Кожнае яго наведванне натхняла калектыў на яшчэ больш высокія дасягненні. З прадпрыемствам «Агракамбінат «Ждановічы» работнікі звязваюць сваю будучыню і будучыню сваіх дзяцей, і гэта дарагога каштуе.